Jump to content

Belarusian translation [BE]


Recommended Posts

Hi! This topic is created to discuss Belarusian translation. If you want to join, please, let me know.

Might you have any further questions, you can contact me: katoshrodingera@protonmail.ch.

 

My fork: https://github.com/PlagaMedicum/ProjectZomboidTranslations

 

---Following text will be in Belarusian---

 

photo_2022-09-07_18-18-16.thumb.jpg.0ce1eeb16f0fd014e04a6792228f88f7.jpg

 

Шаноўнае спадарства!

Стварыў форк для перакладу на беларускую і буду па крысе штосьці перакладаць.

Матывацыя: больш якасных перакладаў гульняў — больш практыкі напісання інтэрфэйсаў беларускай, больш дотырканняў і асяроддзя для патэнцыйных носьбітаў, большы ўнёсак у развіццё мовы. З перакладамі відэагульняў на беларускую сёння бяда: іх мала, а тое, што ёсць, не заўсёды зроблена якасна.

 

Калі хочаце далучыцца — лепей пішыце мне адразу на пошту: katoshrodingera@protonmail.ch.

 

Сам форк: https://github.com/PlagaMedicum/ProjectZomboidTranslations

 

Маючы досвед у беларускім тэхнічным перакладзе, асноўныя правілы, якіх я планую прытрымлівацца пры перакладзе — наступныя:

1. Акадэмічнасць правапісу (тэхнічныя тэксты перакладаюцца па выпрацаваных стайлгайдах, больш літаратурны тэкст — больш мастацкай мовай).

2. Галоўныя арыентыры ў складанні гласарыяў — ТСБМ; гласарыі Google, MS, Samsung і мае напрацоўкі, якімі магу падзяліцца з тымі, хто гатовы ўключацца.

3. Арыентаванасць на канчатковага карыстальніка. Усё павінна быць зразумела, бачна, зручна.

4. Хочацца зрабіць усё магчымае, каб беларуская мова ў гульні не ўспрымалася як нейкая здранцвелая, закасцянелая, і таму асцярожна дапускаюцца некаторыя інавацыі якія маюць за сабой лінгвістычнае абгрунтаванне.

Спіс можа дапоўніцца.

 

Увага! Усе файлы перакладаў павінны быць у кадзіроўцы Windows 1251, а апостраф замяняем на «'», бо звычайны апостраф чамусьці не адлюстроўваецца.

 

Запрашаю да супрацы!

Edited by PlagaMedicum
Link to comment
Share on other sites

Create an account or sign in to comment

You need to be a member in order to leave a comment

Create an account

Sign up for a new account in our community. It's easy!

Register a new account

Sign in

Already have an account? Sign in here.

Sign In Now
×
×
  • Create New...