Search the Community
Showing results for tags 'belarus'.
-
Hi! This topic is created to discuss Belarusian translation. If you want to join, please, let me know. Might you have any further questions, you can contact me: katoshrodingera@protonmail.ch. My fork: https://github.com/PlagaMedicum/ProjectZomboidTranslations ---Following text will be in Belarusian--- Шаноўнае спадарства! Стварыў форк для перакладу на беларускую і буду па крысе штосьці перакладаць. Матывацыя: больш якасных перакладаў гульняў — больш практыкі напісання інтэрфэйсаў беларускай, больш дотырканняў і асяроддзя для патэнцыйных носьбітаў, большы ўнёсак у развіццё мовы. З перакладамі відэагульняў на беларускую сёння бяда: іх мала, а тое, што ёсць, не заўсёды зроблена якасна. Калі хочаце далучыцца — лепей пішыце мне адразу на пошту: katoshrodingera@protonmail.ch. Сам форк: https://github.com/PlagaMedicum/ProjectZomboidTranslations Маючы досвед у беларускім тэхнічным перакладзе, асноўныя правілы, якіх я планую прытрымлівацца пры перакладзе — наступныя: 1. Акадэмічнасць правапісу (тэхнічныя тэксты перакладаюцца па выпрацаваных стайлгайдах, больш літаратурны тэкст — больш мастацкай мовай). 2. Галоўныя арыентыры ў складанні гласарыяў — ТСБМ; гласарыі Google, MS, Samsung і мае напрацоўкі, якімі магу падзяліцца з тымі, хто гатовы ўключацца. 3. Арыентаванасць на канчатковага карыстальніка. Усё павінна быць зразумела, бачна, зручна. 4. Хочацца зрабіць усё магчымае, каб беларуская мова ў гульні не ўспрымалася як нейкая здранцвелая, закасцянелая, і таму асцярожна дапускаюцца некаторыя інавацыі якія маюць за сабой лінгвістычнае абгрунтаванне. Спіс можа дапоўніцца. Увага! Усе файлы перакладаў павінны быць у кадзіроўцы Windows 1251, а апостраф замяняем на «'», бо звычайны апостраф чамусьці не адлюстроўваецца. Запрашаю да супрацы!
-
- translation
- belarus
-
(and 1 more)
Tagged with: